Апазіцыянеры збіраюцца размалёўваць ямы на ўкраінскіх дарогах

Як паведамляе УНІАН, з такой незвычайнай ініцыятывай выступіў ва ўкраінскім горадзе Чаркасы старшыня абласной арганізацыі партыі "Бацькаўшчына" Анатоль Бандарэнка.

Ён адзначыў, што апазіцыянераў, як звычайных грамадзян, абурае стан дарог у горадзе. Таму было вырашана размалёўваць ямы на дарогах люмінесцэнтнай фарбай, каб яны свяціліся ноччу. Такім чынам апазіцыя хоча прыцягнуць увагу мясцовай улады да гэтай праблемы.

Фота — bymedia.net