Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі рыхтуе зварот да народу і ўлады
Сёння ў Мінску прайшло чарговае яго паседжанне.
Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, на паседжанні абмяркоўваліся два звароты аргкамітэта па святкаванні 94-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Зварот да ўладаў быў адпраўлены на дапрацоўку. У ім, між іншым, гаворка будзе ісці пра пагрозу незалежнасці Беларусі, будучыя парламенцкія выбары і палітвязняў.
23 лютага а 12-й гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ адбудзецца прэс-канферэнцыя аргкамітэта Дня Волі.