Азаранка другі раз запар знялася са спаборніцтваў
Беларускую тэнісістку непакоіць траўма рукі.
Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 4-ы нумар сусветнага рэйтынгу, з-за траўмы рукі знялася з буйнога турніру з прызавым фондам $ 2 млн, які праходзіць у Цынцынаці (ЗША), паведамляе БЕЛТА. Беларуска павінна была ўступіць у барацьбу адразу з другога раўнда, дзе ёй у суперніцы выпала ізраільцянка Шахар Пеер.
Гэта ўжо другі раз за апошні час, калі Азаранка здымаецца з турніра. Напярэдадні яна адмовілася ад удзелу ў парным фінале Rogers Cup, які праходзіў у Таронта.