Бабруйскія ўлады ўзгадалі пра забудову цэнтру гораду

За апошнія гады ў Бабруйску актыўна забудоўваліся аддаленыя ад цэнтра раёны, будаваліся новыя мікрараёны. Але цяпер сітуацыя павінна змяніцца на адваротную. Па словах старшыні бабруйскага гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава, з эканамічных меркаванняў перавагу варта аддаваць забудове цэнтральных раёнаў горада.

Будаўніцтва “ў чыстым полі” вымагае вялікіх выдаткаў на інфраструктуру. Напрыклад, у мікрараёне “Заходні” толькі на будаўніцтва пад’язных шляхоў выдаткавана 14 млрд рублёў, а на новы дзіцячы садок – 10 млрд рублёў. У цэнтры такіх выдаткаў будзе нашмат менш, паведамляе газета “Камерцыйны кур’ер”.