Банкам дазволена дадаваць да афіцыйнага курсу валюты 10%

У прэс-рэлізе "Аб развіцці пазабіржавага валютнага рынку" Нацбанк накіраваў банкам свае новыя рэкамэндацыі адносна валютнага рынку. Нацбанк хоча зменшыць нагрузку на біржавы сектар валютнага рынку, перавёўшы большую частку ўгодаў куплі-продажу па-за біржу. Гэтыя захады маюць на мэце "пашырыць магчымасці банкаў па задавальненні попыту беларускіх прадпрыемстваў на замежную валюту" гаворыцца ў прэс-рэлізе, паведамляе Радыё Свабода.