Баранавіцкія вуліцы засмечваюць грашыма (фотафакт)
Усё часцей можна ўбачыць на вуліцах гораду выкінутыя 10- і 20-рублёвыя купюры, якімі цяпер нельга расплаціцца.
З 1 сакавіка банкноты беларускага Нацбанка наміналам 10 і 20 рублёў перасталі прымаць у крамах. Да красавіка 2014 года гэту дробязь яшчэ можна абмяняць у банках, калі назбіраць вялікую суму. Гэтыя купюры таксама можна захаваць на памяць і далучыць іх да багатай калекцыі беларускіх грошай, якіх болей няма.
Тым не менш многія людзі проста выкідваюць паперкі, на якія болей нічога не купіш, піша intex-press.by
