Бацька "тулузскага стралка" хоча судзіцца з паліцыяй
Ён наняў у Алжыры адваката і збіраецца падаць пазоў, абвінаваціўшы французскую паліцыю ў смерці сына.
Мяркуецца, што менавіта 23-гадоыв Махамед Мера адкрыў агонь у габрэйскай школе ў Тулузе. Нагадаем, што тады былі забітыя трое дзяцей і рабін. Самога Мера забіў паліцэйскі снайпер пры спробе ўцёкаў падчас аблогі кватэры.
Намер бацькі Мера ўжо раскрытыкавалі французскія палітыкі, перадае ВВС. Міністр унутраных справаў Францыі Ален Жупэ кажа, што калі б ён быў бацькам такога монстра, то закрыў бы рот ад сораму.