Беларусь і Расія не будуць “заганяць у труну” Саюзную дзяржаву
Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся развіваць гэты інтэграцыйны праект і надалей.
Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў сёння на паседжанні Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы ў Маскве. Ён адзначыў, што Масква і Мінск не хаваюць выклікі, якія перад імі ўзнікаюць.
“Магчыма, мы занадта публічна пра гэта не гаворым, але выклікі вялікія, і мы прыйшлі да адзінага меркавання, што перад гэтымі выклікамі ужо хто-хто, а Расія і Беларусь павінны быць разам, гэта павінны ведаць усе”, — цытуе Аляксандра Лукашэнку РИА Новости.