Беларусь недаплаціла за газ у трэцім квартале 136 мільёнаў долараў
Такія лічбы вынікаюць са справаздачы “Газпрама”.
У квартальнай справаздачы расійскай кампаніі гаворыцца, што “Белтрансгаз" звярнуўся з просьбай аб адтэрміноўцы па аплаце за пастаўлены газ. Беларускі бок плаціў 245 долараў за 1000 кубаметраў, пры заяўленай цане 279 долараў.
У "Газпроме" канстатуюць, што да паніжэння ўзроўню плацежаздольнасці Беларусі прывялі праблемы ў эканоміцы, паведамляе “Интерфакс”.
Выплата запазычанасці будзе перанесеная на 2012 год. Мінск чакае "інтэграцыйную" зніжку. Мяркуецца, што з наступнага году газ для Беларусі будзе каштаваць170 – 180 долараў за тысячу кубаметраў.