Беларусь пагражае Еўрасаюзу кантрабандай паліва і цыгарэтаў

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла ананімная крыніца ў Дзяржаўным памежным камітэце. Паведамляецца, што беларускія памежнікі пры ахове дзяржаўнай мяжы будуць аддаваць перавагу кантролю за ўездам у краіну. Раней, кажуць памежнікі, яны раўнамерна надавалі ўвагу ўезду і выезду.

Памежнік заявіў журналістам, што суседзі пераважна кантралююць уезд у свае краіны. Гэтак цяпер плануюць працаваць і беларускія памежнікі. Суразмоўца БелаПАН таксама падкрэсліў, што менавіта ў краінах-суседзях створаныя ўмовы і магчымасці, якія падштурхоўваюць кантрабанду з Беларусі, — напрыклад, паліва і цыгарэтаў.

Фота: kdmtv.com