Беларусь абмяркуе з "Газпрамам" умовы продажу "Белтрансгазу"

Намеснік старшыні праўлення "Газпрому" Аляксандр Мядзведзеў заявіў журналістам, што стаіць"пытанне не толькі, колькі будзе каштаваць 50% "Белтрансгаза", а якія будуць створаны ўмовы для эфектыўнай працы прадпрыемства", паведамляе сайт interfax.by.


"Мы не хочам апынуцца ў сітуацыі, калі мы разлічваем на адны ўмовы працы, а яны могуць аказацца іншымі", – адзначыў Мядзведзеў. Прадстаўнік "Газпрому" кажа, што продаж акцый "Белтрансгазу" павінен быць замацаваны міжурадавым пагадненнем.

Афіцыйны Мінск прапануе продаж "Газпрому" 50% акцый "Белтрансгазу" за 2,5 млрд даляраў ЗША з падпісаннем газавага кантракту на 2012-2014 гады.


Аднак кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер падкрэсліў, што "спробы ўвязаць новы кантракт з купляй долі "Белтрансгаза" могуць прывесці да таго, што мы ўвязнем ў перамовах".