Беларусбанк гатовы задаволіць попыт насельніцтва на валюту

Пры гэтым, падкрэслілі там, абмежаванні Нацбанка не маюць дачынення да валютных укладаў насельніцтва.

"Сродкі насельніцтва, якія захоўвае банк, — гэта ўласнасць насельніцтва. Кліенты могуць забраць гэтыя грошы ў любы час. Продаж замежнай валюты за рублі — гэта продаж ўласнай валюты банка, а яе ў банка дастаткова", — паведамілі ў прэс-службе.

22 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі паведаміў камерцыйным банкам пра тое, што не будзе прадаваць ім валюту для наступнага продажу насельніцтву, нагадвае tut.by.