Еўрасаюз не ставіць Беларусь у спіс прыярытэтаў
Супрацоўніцтва Брусэлю з Мінскам у рамках праграмы Ўсходняе Партнёрства не працуе, з такой заявай выступіў міністар замежных спраў Польшчы.
"Усходняе Партнёрства мае на мэце рэалізацыю практычных захадаў для збліжэння краінаў з Еўрасаюзам. Калі, як у выпадку з Беларуссю, краіны не жадаюць збліжацца з ЕС, то праграма, зразумела, не працуе", – сказаў ў інтэрвію Радыё Свабода кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі з нагоды старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе, якое стартуе 1 ліпеня.
Ён, аднак, адзначыў магчымасць супрацоўніцтва ў пытанні спрашчэння візавага рэжыму.
Сярод прыярытэтаў Еўрасаюза ў часе польскага старшынства Сікорскі згадаў эканамічнае аздараўленне і ўмацаванне вайсковага патэнцыялу Еўропы, падтрымку дэмакратыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, збліжэнне з Малдовай, Украінай і Расіяй.
Беларускага пытання ў гэтым спісе згадана не было.