Беларускіх вайскоўцаў не пусцілі ва Ўкраіну на вучэнні
Беларуска-ўкраінскія вучэнні сіл проціпаветранай абароны, якія павінны былі пачацца 28 красавіка, перанесены на нявызначаны тэрмін.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Ўкраіны.
Адмена вучэнняў звязана з тым, што Вярхоўнай радай яшчэ не прыняты закон пра допуск замежных вайскоўцаў на тэрыторыю Ўкраіны для ўдзелу ў вучэннях у 2011 годзе, растлумачылі ў абаронным ведамстве. Разгляд законапраекта ў парламенце прызначаны на 11 траўня.