Беларускае хрысціянскае тэлебачанне здымае фільм у Польшчы

Паводле стваральнікаў фільма, ён накіраваны супраць абортаў і мусіць папулярызаваць дзейнасць па ахове жыцця чалавека, асабліва жыцця немаўлят. Як піша kielce.gazeta.pl, просьбу аб дазволе на здымкі ўнутры манастыра абацтва атрымала ад каталіцкага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Беларусі. Сцэнарыстам, рэжысёрам і прадзюсарам фільма з'яўляецца Карына Калінкіна

Кінастужка распавядае гісторыю трох персанажаў — дзвюх дзяўчынак і аднаго хлопчыка. Яны вучацца ў "нябеснай школе", рыхтуюцца да выканання місіі, якая распачнецца разам з іх нараджэннем.

Фота — kielce.gazeta.pl