Беларускіх біятланістаў будзе трэніраваць славуты Рафаэль Пуарэ
Вядомы французскі спартсмен пагадзіўся працаваць з мужчынскай зборнай нашай краіны.
“Прапанова выявілася цікавай”, — каротка адказаў Пуарэ нарвежскім СМІ.
Яго жонка Ліў-Грэт і тры дачкі застануцца жыць у Нарвегіі. У сям’і Пуарэ там уласны гатэль, і Ліў-Грэт будзе весці яго справы.
Супрацоўніцтва з Беларуссю працягнецца да алімпіяды ў Сочы. Таксама мяркуецца, што для большай эфектыўнасці Рафаэль Пуарэ будзе працаваць у цеснай звязцы з трэнерам жаночай каманды Клаусам Зібертам, інфармуе Прессбол са спасылкай на biathlon-online.de