Беларускія баскетбалісткі перамаглі японак, Верамеенка была лепшай

У стартавым матчы жаночая баскетбольная зборная Беларусі перамагла каманду Японіі з лікам 57:50. Самай выніковай у складзе нашай зборнай была Насця Верамеенка, якая набрала 13 ачкоў і здзейсніла 10 падбораў, паведамляе "Прессбол".

Нагадаем, адна з самых таленавітых баскетбалістак Беларусі ў апошнія гады выступала на расійскі клуб "Надежда" з Арэнбурга. Аднак нядаўна Верамеенка падпісала кантракт на год з клубам "Фенербахчэ" са Стамбула.

Фота — fibaeurope.com