Беларускія спецназаўцы адправяцца на стажыроўку ў Расію

У Маскве десяць беларускіх спецназаўцаў будуць вывучаць тактыка-спецыяльную, агнявую і фізічную падрыхтоўку расійскага спецназа. Камандзіроўка арганізаваная ў рамках праграмы Саюзнай дзяржавы.

Адначасова ў другой палове жніўня ў Беларусі пройдуць стажыроўку супрацоўнікі спецыяльных падраздзяленняў МУС Расіі, паведамляюць інфармагенцтвы.