Беларусы "акупавалі" супермаркеты ў Польшчы — робяць калядныя пакупкі

Аўтобус звычайна адыходзіць з горада рана раніцай. У Беластоку беларусы наведваюць гандлёвы цэнтр "Белая галерэя", Auchan, Tesco. Туды-назад білет каштуе 12-15 долараў, піша "Gazeta Wyborcza". Гродзенцы прыкладна раз на месяц выязджаюць на закупы. Напрыклад, у Гродне кілаграм любога мяса каштуе столькі ж, як два кілаграмы ў польскім Tesco. Таннейшыя тэлевізары, пралкі, кампутары, аўтазапчасткі і адзенне.

"Gazeta Wyborcza" адзначае, што беларусы ўжо 2 гады як сусветныя лідары па колькасці шэнгенскіх візаў, выдадзеных на душу насельніцтва. Паводле Еўрапейскай камісіі, у 2011 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі іх 580 тысяч.

Фота — wyborcza.pl