БПЦ збіраецца кананізаваць расстраляных савецкімі актывістамі ў 1939-м
Гэтае пытанне было ўзнятае на паседжанні Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Як паведамляе БЕЛТА, разглядаюцца справы святароў Сазонта Савіча і Уладзіміра Серабракова ды жонкі апошняга, Лівіі Серабраковай. Яны былі расстраляныя савецкімі актывістамі восенню 1939 года.
Камісія адзначыла, што здарылася гэта ў дні, калі ў Заходняй Беларусі існавала "безуладдзе": польскай улады ўжо не існавала, а савецкая яшчэ не ўсталявалася. Тады былі забітыя без суда і следства сотні людзей і ў архівах дзяржбяспекі пра гэта, нібыта, не знайшлося дакументаў.