Бразільскі дзюдаіст зламаў свой алімпійскі медаль у душы
Медалі Алімпіяды-2012 у Лондане, як аказалася, разбіваюцца.
Бронзавы прызёр па дзюдо ў вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў бразілец Феліпе Кітадаі ўзяў свой медаль у душавую кабінку, бо баяўся яго пакінуць у пакоі.
"Я заціснуў яго ў зубах, каб ён не выпацкаўся мылам, але ён выслізнуў і ўдарыўся аб дно ваннай. У яго адламалася вушка, у якое ўстаўлялася стужка", — пасля распавёў бразілец пра сваё няшчасце. Прадстаўнікі Бразіліі ўжо звярнуліся ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай замяніць зламаны медаль на новы, паведамляе "Прессбол".