Брэсцкаму праваабаронцу забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў

Гэта Міжнародны дзень правоў чалавека. Мэта акцыі - прыцягнуць увагу да палітвязняў у Беларусі, а таксама патрабаваць іх вызвалення і рэабілітацыі. Пікет з колькасцю ўдзельнікаў да пяці чалавек Вялічкін збіраўся праводзіць у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У адказе з гарвыканкаму гаворыцца, што пікет забаронены праз тое, што ў парку 10 снежня пройдуць жалобныя мерапрыемствы, паведамляе БелаПАН.