Брэсцкія памежнікі канфіскавалі партыю шуб коштам 2 млрд. рублёў
Шубы трапілі ў нашу краіну па канале, прычым у літаральным сэнсе, паведамляе “Брэсцкая газета”.
Мясцовы жыхар расказаў памежнікам, што па адным з меліяратыўных каналаў кантрабандысты сплавілі з Украіны некалькі вялікіх цюкоў. Пасля непрацяглых пошукаў цюкі з кантрабандай былі знойдзеныя ў вёсцы Тамашоўка. Там аказаліся дарагія шубы агульным коштам каля двух мільярдаў беларускім рублёў.