Былы кіраўнік Ганцавіцкага раёну атрымае пасаду ў Брэсцкім аблвыканкаме

“Губернатар” Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар прапанаваў Уладзіміру Столяру працу ў адным з упраўленняў абласнога выканаўчага камітэта.

Нагадаем, Уладзімір Cтоляр кіраваў самым адсталым у вобласці раёнам больш за 10 гадоў. Каля двух месяцаў таму старшыня аблвыканкаму публічна прапанаваў Столяру падаць у адстаўку. Пасля гэтага ў ягоную падтрымку мясцовыя чыноўнікі сабралі больш за 700 подпісаў. Але раённага кіраўніка ўсё адно звольнілі.