Чэргi перад польскiм консульствам у Брэсце — на дзясяткі метраў (фота)

Нагадаем, што тыдзень таму польскае консульства ў Брэсце паставіла своеасаблівы рэкорд: было выдадзена 100 тысяч візаў на працягу года. Гэта больш, чым у 2009 і 2010 гадах разам узятых.

Ажыятаж прымусiў супрацоўнiкаў консульства абмежаваць рэгiстрацыю электронных анкет на атрыманне вiзы. Апошнiя месяцы абавязковая працэдура адчыняецца на сайце лiтаральна на некалькi хвiлiнаў пару разоў на тыдзень. Гэтым ужо паспелi скарыстацца спрытныя тур-агенцтвы. Паслуга рэгiстрацыi без чакання каштуе каля 200 тысяч рублёў.