Да 2015 года ў Беларусі абяцаюць дэмантаваць ліфты, старэйшыя за 30 гадоў
Па ўсёй Беларусі да 2015 года будуць замененыя ўсе ліфты, старэйшыя за 30 гадоў.
Вялікая частка жылога фонду ў краіне была пабудаваная ў 70-я гады мінулага стагоддзя, і непазбежны працэс старэння можна спыніць толькі з дапамогай маштабнай рэканструкцыі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Мінжылкамгаса Анатоль Шагун.
Шагун: "У 2010 годзе 755 ліфтаў заменена — у параўнанні з 2007 годам гэта 70-адсоткавы рост. У бліжэйшыя пяць гадоў плануем замяняць не меней тысячы ліфтаў у год".