ДАІ: вельмі неспрыяльная сітуацыя на дарогах працягнецца да нядзелі (відэа)
Складаныя ўмовы надвор'я, якія прынёс у нашу краіну цыклон "Хавер", паўплывалі на рух на аўтамабільных дарогах.
ДАІ папярэджвае кіроўцаў, што неспрыяльная сітуацыя захаваецца 15 і 16 сакавіка. Ім рэкамендуецца адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і адкласці далёкія падарожжы. Тым жа кіроўцам, што не могуць адмовіцца ад паездкі, дарожная міліцыя раіць быць вельмі асцярожнымі і максімальна ўважлівымі, паведамляе БЕЛТА.
Фота, відэа — tut.by