Дзесяць швейцарскіх электрацягнікоў абыйдуцца Беларусі ў 61,6 млн. еўра

Як паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, заўтра грузавыя аўтамабілі з вагонамі электрацягніка прыбудуць у цэх лакаматыўнага дэпо Баранавічы.

У канцы зімы — пачатку вясны запланавана дастаўка другога і трэцяга электрацягнікоў. Усяго ж кантракт прадугледжвае пастаўку БЧ дзесяці электрацягнікоў чатырохвагоннай састаўнасці на агульную суму 61,6 млн еўра.

Фота: euroradio.by