Дзяржаўны мытны камітэт вызначыў працэдуру дэкларавання паліва
Запоўніць дэкларацыю можа толькі асоба, на імя якога выдадзены тэхпашпарт аўтамабіля.
Беларускія мытні атрымалі тлумачэнні з Дзяржаўнага мытнага камітэта аб тым, як павінна ажыццяўляцца працэдура дэкларавання аўтамабільнага паліва.
Пакуль вызначана, што запоўніць дэкларацыю можа толькі асоба, на імя якога выдадзены тэхпашпарт аўтамабіля. Аднак усім мытням даручана правесці маніторынг вывазу аўтамабільнага паліва і ўнесці свае прапановы аб мэтазгоднасці абмежавання вывазу бензіну і "дызеля" у адным і тым жа транспартным сродку пад ўпраўленнем розных асоб, паведамляе "Народная Воля".
Нагадаем, выязджаць на аўтамабілі за межы Беларусі мажна часцей, чым раз у пяць дзён, але тады паліва ў баку павінна хапіць толькі на шлях да бліжэйшай аўтазапраўкі. Няспраўнасць прыбора кантролю і іншыя хітрасці будуць разглядацца мытнікамі як поўны бак.