Спецназ прапануе "выпусціць хлопцаў на лёд", каб абараніць хакеістаў (фота)

Уладзімір Дзянісаў, Аляксандр Кулакоў і Дзмітрый Мялешка не толькі пагаварылі з байцамі, але і пазнаёміліся з іх зброяй, прымерылі бронекамізэлькі. Падчас сустрэчы зайшла гаворка пра матч з "Віцязем" на "Мінск-Арэне", калі трэнер гасцей Андрэй Назараў з клюшкай у руках кідаўся на заўзятараў. "Калі што, звяртайцеся, некалькі нашых хлопцаў на лёд выпусцім, яны парадак хутка навядуць, ніхто вас не зачэпіць", — цытуе словы камандзіра роты Алега Меднікава газета "СБ. Беларусь сегодня".

Дарэчы, хакеісты і спецназаўцы дамовіліся правесці на "Мінск-Арэне" таварыскі матч.