Галодны сабака ўчыніў вялікі пажар на альпійскім курорце

Спачатку загарэлася папера, а пасля і ўвесь дом.

Як інфармуе ВВС, здарэнне адбылося на захадзе Аўстрыі. У той час, як сабака ўчыніў пажар, яго гаспадары гулялі. Узгаранне на працягу трох гадзінаў тушылі аж 140 чалавек і 18 адзінак спецтэхнікі. Сярод людзей ахвяраў няма, але сам сабака загінуў.