"Газпрам" пераплаціў за "Белтрансгаз" каля 1,5 млрд долараў (дакумент)
Гэта вынікае з дакументаў, апублікаваных расійскай кампаніяй.
Згодна з імі, "Газпрам" заплаціў за акцыі "Белтрансгазу" 112 мільярдаў 600 мільёнаў расйіскіх рублёў. Разам з тым, "справядлівы чысты кошт актываў на дату набыцця" расійскі бок ацаніў толькі ў 68 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў. Астатнія 44 мільярды расійскіх рублёў (крыху менш за 1,5 мільярда долараў) у фінансавай справаздачы кампаніі праходзяць як "папярэдняя ацэнка дзелавой рэпутацыі".