Генерал-маёра Азаронка будзе судзіць Ваенная калегія Вярхоўнага суда
Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Па звестках БЕЛТА, следства па крымінальнай справе былога камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і Войскамі супраць-паветранай абароны генерал-маёра Ігара Азаронка скончанае.
Яго вінавацяць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры ды незаконных дзеяннях з боепрыпасамі. Рамзам з ім будуць судзіць грамадзяніна Расіі А.Машкаўцана. Яго вінавацяць у падбухторванні і дапамозе ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.
Нагадаем, генерал-маёра Ігара Азаронка затрымалі ў канцы снежня 2010 года.