Гомельскае афіцыйнае Купалле заблакавала цэнтральны пляж

Між тым у горадзе ўсталявалася невыносная спёка — да +35, а да выратавальнай прахалоды — берага ракі Сож, трапіць было нельга. Як распавёў мясцовы актывіст БХД Юрый Клімовіч, на пешаходным мосце праз раку стаяла ачапленне. Міліцыянты сказалі, што забаронена ісці на пляж у сувязі з правядзеннем Купалля. Адзін з праваахоўнікаў дадаў, што “тут збіраюцца сур'ёзныя людзі, а вы ідзіце адсюль і не дурыце галаву”.

6 ліпеня ў Гомелі праходзіла афіцыйнае святкаванне Купалля. У Цэнтральным раёне свята было зладжана на Кіеўскім і Білецкім спусках, каля ракі Сож. Але на пляж, які на іншым беразе, і дзе звыкла адпачываюць гамельчукі, трапіць было нельга, інфармуе spring96.org