Гомельскага апазіцыянера затрымалі за "крамольныя" надпісы на майцы

Як паведамляе БелаПАН, Няпомняшчых быў у майцы з надпісамі "За Беларусь без Лукашэнкі" і "Хопіць, дастаў". Таксама на ім быў значок "Куплю нестабільную валюту". Гэта і прыцягнула ўвагу міліцыянтаў. Што праўда, яны заявілі апазіцыянеру, што атрымалі з банка званок са скаргай на яго. 


У міліцыі з Няпомняшчых узялі тлумачэнні наконт таго, што ён рабіў у банку, а потым адпусцілі.