Google афіцыйна запусціла пашукавік новага пакалення
Цяпер пошукавы сэрвіс абапіраецца на семантычную тэхналогію Knowledge Graph.
Яна дазваляе ўлічваць ўзаемасувязі паміж фактамі і аб’ектамі пошуку. Пакуль, праўда, навінка працуе толькі ў ЗША з англамоўнымі запытамі, паведамляе "Наша ніва".
Абноўленая сістэма ўмее дастаткова карэктна ўспрымаць пытанне карыстальніка на натуральнай мове і даваць на яго адказ. Тэхналогія Knowledge Graph шукае інфармацыю ў базе дадзеных, дзе змяшчаецца больш за 500 млн аб’ектаў і 3,5 млрд фактаў і ўзаемасувязяў паміж імі.