Горацкі мільянер хоча прывезці з Масквы ў Беларусь свой бізнес
Дзмітрый Юрчанка ўжо працуе над ідэяй такога праекту для нашай краіны. Хлопец кажа, што гатовы стаць інвестарам праекту "Кнопка жыцця" для Беларусі.
Нагадаем, што 29-гадовы ўраджэнец Горак Дзмітрый Юрчанка трапіў у спіс самых багатых і паспяховых маладых бізнэсоўцаў Расіі. За год працы ў Маскве яго даход склаў 45 млн долараў, а яго бізнэс-план стаў самым паспяховым стартапам года.
“Кнопка жыцця” — гэта сістэма сігналізацыі для людзей сталага веку. У небяспечных сітуацыях — напрыклад, пры падзенні — сігнал з яе ідзе аўтаматычна ў кол-цэнтр, дзе дзяжураць лекары. Яны звязваюцца з кліентам альбо яго суседзямі і пры неабходнасці выклікаюць хуткую дапамогу.
Фота з сацыяльных сетак