Гродзенскія арнітолагі падлічылі птушак у ваколіцах горада (фота)

У гродзенскім парку Жылібера аматары прыроды арганізавалі спецыяльную пляцоўку для назірання за птушкамі. Актывісты грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” прынеслі адмысловыя трубы і біноклі. Таксама арнітолагі праехаліся вакол горада.  За тры гадзіны яны зафіксавалі 35 відаў птушак.

Гэтыя дадзеныя, а таксама звесткі і з іншых гарадоў Беларусі, патрапяць да складальнікаў мапы відаў птушак Еўропы.

Паводле слоў актывістаў, мэта гэтай экалагічнай акцыі — звярнуць увагу шырокай публікі на разнастайнасць птушак, якія жывуць побач з людзьмі.