Гродзенскія раварысты прадэманстравалі перавагі ровара над аўто (фота)

Велапрабег стартаваў увечары 22 верасня з цэнтральнай плошчы горада Савецкай. Раварыстаў падтрымала ДАІ і абласны камітэт прыродных рэсурсаў.

Некаторыя удзельнікі велазаезду апранулі рэспіратарныя маскі ў знак таго, што паветра забруджана аўтамабільнымі выхлапамі.

“Урачыстае” завяршэнне акцыі.