Група "Лайтсаўнд" хоча адсудзіць 1 мільярд у прадзюсараў "Новай хвалі"
Музыкі абураюцца, што іх назвалі "танным прадуктам" і не ўзялі ў канцэрт.
Як піша "Комсомольская правда", танным прадуктам год таму ў сакавіку назваў музыкаў генеральны дырэктар "Новай хвалі" Аляксандр Румянцаў. Тады ён сказаў, што на гала-канцэрт арганізатары запрасілі толькі тых, хто чагосьці варты.
Судовае паседжанне ўжо двойчы пераносілася, бо адказчык Аляксандр Румянцаў — грамадзянін іншай краіны. У судзе "Лайтсаўнд" патрабуюць з прадзюсарскага цэнтра за маральную шкоду па 500 мільёнаў рублёў кожнаму салісту групы.