Грыбаўскайтэ не хоча публічна абмяркоўваць напад на амбасаду Літвы

Пра гэта прэзідэнт Літвы заявіла журналістам у Коўне 9 лістапада, паведамляе БелаПАН. Па яе словах, гэты выпад ужо ацэнены як беларусамі, так і літоўскім бокам. Афіцыйная Вільня накіравала ў Мінск дыпламатычную ноту. Папярэдняе расследаванне нападу вядуць беларускія следчыя.

Нагадаем, што некаторыя літоўскія палітыкі паспелі ўжо назваць напад на амбасаду тэрактам, а не хуліганствам.

Літоўскі амбасадар у Беларусі Лінас Лінкявічус, які цяпер знаходзіцца ў Літве, выказаў надзею, што праваахоўныя органы Беларусі належным чынам расследуюць інцыдэнт.

Лінкявічус выехаў з Мінска ў Вільню ўвечары 8 лістапада. Яго камандзіроўка планавалася загадзя і ніяк не звязаная з нападам на дыпмісію, кажуць у амбасадзе. Хутчэй за ўсё, ужо сёння амбасадар вернецца ў Мінск.

Фота — 15min.lt