Хлопец зняў штаны і абутак ды заснуў пасярод дарогі
Проста пасярэдзіне вуліцы яго знайшлі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Здарэнне адбылося ў вёсцы Індура Гродзенскага раёна. Высветлілася, што напярэдадні малады чалавек дапіўся да такога стану, што перастаў кантраляваць сябе. Ён вырашыў, што знаходзіцца дома, таму распрануўся і лёг спаць... на асфальце.
Як адзначае газета "Рэспубліка", на шчасце, супрацоўнікі ДАІ падаспелі своечасова. У цёмны час сутак "спячы не паліцэйскі" мог лёгка стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння.
Фота — bymedia.net