Ініцыятыўную групу Івана Амельчанкі не зарэгістравалі

Паколькі сам Амельчанка не мог прынесці дакументы, бо 17 ліпеня яго асудзілі на 12 сутак арышту, іх выслалі па пошце. Аднак менавіта гэта і было названа падставай для адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, Іван Амельчанка стаў вядомы пасля перфомансу "Мусарок", які зладзіў сёлета на "Чарнобыльскім шляху". Сёлета ён ўжо правёў за кратамі 40 сутак адміністрацыйнага арышту. А з улікам цяперашняга арышту будзе ўжо 52!