Італія праз недахоп грошай адмовілася ад Алімпіяды
Прэм'ер-міністр Марыё Монці заявіў, што яго краіна больш не прэтэндуе на права праводзіць у Рыме Алімпійскія гульні 2020 года.
Як інфармуе ВВС, галоўнай прычынай такога рашэння было названае складанае эканамічнае становішча Італіі. 12,5 мільярдаў долараў, неабходных для арганізацыі і правядзення буйнога спартовага мерапрыемства, могуць толькі павялічыць фінансавыя рызыкі краіны.
Нагадаем, што на права правесці Алімпійскія гульні 2020 года яшчэ прэтэндуюць Турцыя, Іспанія, Азербайджан, Японія і Катар.