Камерцыйныя банкі могуць даць грошы на выкуп Cтатута ВКЛ?
З такой прапановай выступіў Нацбанк.
Адпаведны ліст на адрас банкаў адпраўлены за подпісам намесніка старшыні праўлення Сяргея Дубкова. Ён падкрэслівае, што "для беларусаў гэта рэальная магчымасць вярнуць у краіну значную гісторыка-культурную каштоўнасць", перадае interfax.by.
Нагадаем, што выкупам арыгінальнага Статута 1588 года займаецца музей гісторыі Магілёва. Старадрук выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам у Маскве. Ён каштуе 46 тысяч долараў. Частку грошай на выкуп кнігі сабралі звычайныя грамадзяне Беларусі.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, спонсар, які напачатку прапаноўваў сваю дапамогу музею, адмовіўся, бо хацеў быць адзіным. Калі ён даведаўся пра дапамогу ад звычайных беларусаў, адклікаў сваю прапанову спонсарства.
Фота — starbel.narod.ru