Кантралёрам не сказалі, што студэнтам зрабілі бясплатны праезд

Пра гэта старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька паведаміў у тэлеэфіры 10 верасня. Па словах чыноўніка, бясплатны праезд будзе ажыццяўляцца па студэнцкіх білетах.

Але, як паведамляе БелаПАН, на дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс" афіцыйнае рашэнне пра бясплатны праезд студэнтаў не бачылі. Па словах транспартнікаў, такое рашэне павінны прыняць бліжэйшым часам.