Капітанам зборнай Беларусі па хакеі прызначаны Уладзімір Дзянісаў

Нагадаем, што ўвесь цяперашні сезон зборная Беларусі ў памяць аб Руслане Салее, які загінуў у верасні 2011 года ў авіякатастрофе, выступала без капітана. Цяпер яго заменіць абаронца мінскага "Дынама" Уладзімір Дзянісаў.

Як інфармуе БЕЛТА, асістэнтамі капітана абраныя нападнік омскага "Авангарда" Аляксей Калюжны, форвард "Таронта Мэйпл Ліфс" Міхаіл Грабоўскі і нападнік уфімскага "Салавата Юлаева" Канстанцін Кальцоў.

2 траўня каманда вылятае з Браціславы на чэмпіянат свету, які адбудзецца 4-20 траўня ў Хельсінкі і Стакгольме.

Фота — belarushockey.com