Казахстанскі школьнік засудзіў лекараў, якія прызналі яго... цяжарным
Суд у горадзе Актобэ спагнаў 50 тысяч тэнге (каля 330 долараў) з лекараў, якія дыягнаставалі цяжарнасць у вучня 9-га класа адной з мясцовых школаў.
Байджан Алдашаў патрабаваў ад бальніцы, дзе яму паставілі памылковы дыягназ, больш за 66 тысяч долараў у якасці кампенсацыі маральных пакутаў.
Як паведамляе lenta.ru, незвычайны выпадак адбыўся ў жніўні 2012 года. 15-гадовы падлетак хварэў і лекары рэкамендавалі яму шпіталізацыю. Пасля двухтыднёвага лячэння лекары далі хлопцу даведку, з якой вынікала, што ён... цяжарны.
Байджан Алдашаў не задаволены рашэннем суда і збіраецца яго абскардзіць.