"Кінавідэапракат": Аўтарытэт мінскай кінасеткі ў свеце кінабізнэсу высокі
Нягледзячы на фінансавыя праблемы, мінскія кінатэатры не застануцца без сусветных прэм'ер.
На гэта, па словах дырэктара "Кінавідэапракату" Васіля Коктыша, уплывае і высокі аўтарытэт Мінскай кінасеткі ў свеце кінабізнэсу.
Коктыш: "Казалі, усё кінапракат кладзецца, сусветных кінапрэм'ер не будзе. Але мы разлічваемся. Мы фільмы не купляем. Мы купляем правы на паказ і фільмы нам даюць бясплатна. І па факце пракату мы разлічваемся па курсе Нацбанка. Гледачы няхай не хвалююцца, кінапрэм'еры будуць. Аўтарытэт мінскай кінасеткі ў свеце міжнароднага кінабізнэсу вельмі высокі".