Кіраўнік дзяржавы: ад супрацоўніцтва з ЕС нам нікуды не падзецца (відэа)

"Чаму Еўрасаюз у шкоду сваім грамадзянам спрабуе ўвесці санкцыі ў дачыненні да Беларусі — гэта, напэўна, пытанне да іх, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — У нас сапраўды вялікі тавараабарот з ЕС, а экспарт нават крыху вышэй, чым у Расійскую Федэрацыю. Таму нам нікуды не падзецца ад супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, і іх інтарэсы шмат у чым перасякаюцца ў Беларусі. Чаму прад'яўляюць прэтэнзіі? Ім не падабаецца наша самастойнасць, ім не падабаецца тое, як мы тут вядзем справы, ім хацелася б бачыць тут ва ўладзе сваіх людзей. Але гэта не іх справа — гэта наша справа".


Лукашэнка падзякаваў Пазняку за цытату пра апазіцыю


Лукашэнка гаварыў студэнтам пра "кактэйль Молатава" і "жлобскую палітыку"

Фота — ИТАР-ТАСС